* ESC - закрити вікно пошуку
Нон-фікшн
Аляксандр Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі
Гужалоўскі, А. А. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі: 1917–1929 гг. / Аляксандр Гужалоўскі. — Мінск : Янушкевіч, 2017. — 258 с. ISBN 978-985-90307-2-7.
Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць “савецкага чалавека”.
читайте також